;

 
 
Russian Belarusian English Estonian French German Italian Latvian Lithuanian Polish Ukrainian

Размаўляем па-беларуску з маленства

Категория: Новости Опубликовано 06.09.2018

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню надаецца вялікая ўвага. Так, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства да 2016/2017, 2017/2018 вучэбных гадоў падкрэсліваецца, што з мэтай папулярызацыі і расшырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, неабходна ўдасканальваць якасць выхаваўчага працэсу па далучэнні выхаванцаў да багацця беларускай мовы, па фарміраванні каштоўных адносін да яе. У вучэбнай  праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванні беларускага маўлення з выхаванцамі размяжоўваецца ў залежнасці ад узросту дзяцей.  Пачынаючы з 1-й малодшай группы, у розныя віды дзейнасці паступова ўводзіцца беларуская мова. Гэта робіцца з мэтай развіцця ў дзяцей першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, вершы, забаўлянкі, калыханкі, песенькі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Фота 1. Беларуская гульня “Бабуля-загадка”, “Ляп, ляп, уцякай!” – 1 малодшая група.

У адпаведнасці з вучэбнай праграмай, з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту выхавальнікі праводзяць заняткі па развіцці беларускага маўлення. Акрамя таго, кожны чацвер праходзіць Дзень роднай мовы. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей, усе супрацоўнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.

Фота 2. Дзень роднай мовы.

На занятках  выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя  гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыста і скорагаворкі.

Фота 3.

Паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей, дапамагае  азнаямленне з гісторыяй, культурай Беларусі.

Фота 4, 5. Знаёмства выхаванцаў з гісторыяй і культурай Беларусі.

Асаблiвая ўвага  надаецца настольным, дыдактычным, развіваючым  гульням.

Фота 6.

Рэалізацыя задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай,  ажыццяўляецца таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў, на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д.

Фота 7.

Праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.

Фота 8. Беларуская народная казка “Муха-пяюха” – тэатр у 1 малодшай групе.

Фота 9.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры і мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы абсталяваны куткі «Мая радзіма – Беларусь». Іх змест вар`iруецца ў залежнасцi ад узросту дзяцей.

Таксама ў кожнай групе створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.

Фота 10.

Важнай часткай работы па папулярызацыі беларускай мовы з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яўляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі. З гэтай мэтай праводзяцца бацькоўскія сходы, конкурсы, гутаркі, прыцягваюцца бацькі і да ўдзелу ў народных святах.

Фота 11.

Выхавальнікі садзейнічаюць таму, каб розныя віды дзейнасці з дашкольнікамі далучалі іх да роднага слова, выхоўвалі патрэбу выкарыстоўваць беларускую мову ў розных абставінах жыцця.

Сайты учреждений