;

 
 
Russian Belarusian English Estonian French German Italian Latvian Lithuanian Polish Ukrainian

Рэсурсны цэнтр "Пачатковая школа. Беларуская мова. Лiтаратурнае чытанне"

Категория: Методические мероприятия Опубликовано 27.12.2017

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!

Цёпла, весела і надзвычай па-сяброўску, менавіта так, як могуць толькі беларусы, сустракалі настаўнікаў пачатковых класаў, намеснікаў дырэктараў школ па вучэбнай рабоце ў Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны падчас урачыстага адкрыцця раённага рэсурснага цэнтра па вывучэнні беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах.

У актавай зале гімназіі ўдзельнікі гульні “Гавары па-беларуску” і госці з захапленнем прытопвалі “Прывітальнай” у выкананні ўзорнага калектыву “Забава” (кіраўнік С.М. Круцёнак), з задавальненнем правільна адказвалі на цікавыя пытанні вядучага гульні – настаўніцы пачатковых класаў Ермачэнка С.В., з вясёлым запалам танцавалі ў хвілінку адпачынку пад бадзёрыя спевы вучняў “Бульба – гэта супер-клас!”

Час адкрыцця рэсурснага цэнтра настаў. Прэзентацыю цэнтра пачалі чацвертакласнікі – сапраўдныя гаспадары  гімназічнай хаткі ў мініяцюры, якая знайшла сваё месца на паліцах вучэбнага кабінета (урокі папяровага мадэлявання не прайшлі дарэмна). Настаўнікі гімназіі расказалі пра метадычную базу рэсурснага цэнтра, пра яго магчымасці: гэта і шырокае кола метадычнай, даведачнай і мастацкай літаратуры, дыдактычныя матэрыялы для правядзення ўрокаў, забаўляльныя матэрыялы, што можна выкарыстаць як на ўроку, так і падчас пазакласных мерапрыемстваў, багатая беларускамоўная медыятэка і інш. Былі прадстаўлены праект “Гучы, роднае слова!”, які рэалізуецца ў гімназіі ўжо другі год, а таксама эфектыўная форма работы з вучнямі – стварэнне лэпбукаў.

Усімі здабыткамі, што маюцца у кабінеце, гатовы падзяліцца з педагогамі раёна гаспадары кабінета – настаўнікі пачатковых класаў гімназіі, вызначаны дні кансультацый. Заканчваецца аповед пра матэрыялы, прапанаваныя да ўвагі, і твары гасцей квітнеюць усмешкамі, калі ў якасці падарунка на памяць аб сустрэчы кожнаму прапанаваны не толькі метадычны матэрыял, але і распрацаваны вучнямі каляндарык на новы год з эмблемай рэсурснага цэнтра і шчымліва яркая валошка-аловак.

Пішам па-беларуску! Гаворым па-беларуску!

Сляпцова Паліна, вучаніца 10 “Б” класа
ўстановы адукацыі “Полацкая дзяржаўная
гімназія № 1 імя Францыска Скарыны”

Сайты учреждений

    

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Республиканские сайты