;

 
 
Russian Belarusian English Estonian French German Italian Latvian Lithuanian Polish Ukrainian

У цэнтры ўвагі – бібліятэкі

Категория: Методические мероприятия Опубликовано 28.05.2018

Прадстаўнікі метадычных служб аддзелаў адукацыі і школьныя бібліятэкары абмяняліся вопытам на IV рэспубліканскім семінары-фэсце "Сучасная школьная бібліятэка як цэнтр развіцця навучэнцаў", які прайшоў 17-18 мая ў Полацку і аваполацку. Яго арганізатарам выступіў Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

У мерапрыемстве прыняліўдзел больш за 40 чалавек –прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўленняўадукацыі ўсіх абласныхвыканаўчыхкамітэтаў,прадстаўнікі рыспублікаскіх выданняў,аддзела адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама, спецыялісты бібліятэчнай справы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Першы дзень семінара прайшоў на базе сярэдняй школы № 18 ім.Еўфрасінні Полацкай. Алена Бабіч, метадыст Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі,прадставіла ўдзельнікам выставу, прысвечаную Году малой радзімы. У прыватнасці, міні-кнігі фармату А6 з QR-кодамі ў рамках акцыі "Малая Радзіма - Вялікая Любоў". Асаблівую цікавасць выклікала выстава рарытэтных выданняў "Скарбы гарышчаў" з фонду музея Міёрскайсярэдняйшколы№3 імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Тамко, якую прадставіў Вітольд Ермалёнок, настаўнік гісторыі. Галіна Раманенка, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Шумілінскага аддзела адукацыі, спорту і турызму,прэзентавала выставу "Book folding па-беларуску". Бібліятэкары раёна дораць другое жыццё старым спісаным кнігам, ствараючы з іх старонак аб'ёмныя словы нацыянальнай тэматыкі, у тым ліку з абрысамі арнаменту па краях.

У ходзе семінара ўдзельнікі абмеркавалі традыцыйныя праекты і метады работы дзейнасці школьнага бібліятэкара. Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Полаччыны дзяліліся вопытам паспяховай работы з калегамі. Ала Сахарава, бібліятэкар сярэдняй школы № 18 ім.Еўфрасінні Полацкай, прэзентавала сваю працу з навучэнцамі ў духоўна-маральным накірунку. Вольга Белазорчык з сярэдняй школы № 2 распавядала аб супрацоўніцтве бібліятэкі і сям'і ў выхаванні любові і цікавасці да кніг у дзяцей. Бібліятэка як цэнтр развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў сродкамі тэатральнага мастацтва была адлюстравана ў выступленні Кацярыны Сідаровіч, бібліятэкара базавай школы № 9. У заканчэнне яна прачытала нашчадкам верш уласнага сачынення.

У рамках семінара адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў "Да духоўнасці праз кнігу". Дыпломамі былі адзначаны буктрэйлеры ўстаноў адукацыі базавай школы № 9 імя А.С.Пушкіна, сярэдняй школы № 10 імя В.М.Азіна, сярэдняй школы № 18 імя Еўфрасінні Полацкай, сярэдняй школа № 3, дзяржаўнай гімназіі № 2, Фарынаўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы Полацкага раёна, базавай школы № 5, сярэдняй школы № 15 і сярэдняй школы № 8.

Арганізаваная экскурсія па Полацку з наведаваннем Музея беларускага кнігадрукавання, Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра пакінулі самыя яркія ўражанні, дазволілі дакрануцца да таямніц першага горада Беларусі. А ў музеі гісторыі развіцця адукацыі рэгіёну ў сярэдняй школе № 16 удзельнікі змаглі прымерыць школьную форму старога ўзору, пазнаёміцца ​​з унікальнымі экспанатамі выкладчыцкай дзейнасці і зрабіць агульны здымак у зале працоўнай славы.

Сустрэча прайшла ў атмасферы сяброўскіх, прафесійных зносін. Пры падвядзенні вынікаў семінара ўдзельнікі адзначылі высокі прафесіяналізм, творчы падыход дакладчыкаў, цёплы і сардэчны прыём палачан.   

 

Наталля Сляпцова,

загадчык вучэбна-метадычным кабінетам

ГУДО «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»

 

 

Сайты учреждений

    

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Республиканские сайты