Гэта заўсёды свята

27.01.2020
У снежні 2019 года сярод 140 навучэнцаў устаноў адукацыі Полацкага раёна і г. Наваполацка прайшоў адборачны этап конкурсу чытальнікаў твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечанага Году малой радзімы. 35 чалавек былі абраны журы для ўдзелу ў фінале.

 

І вось доўгачаканая паездка ў г. Мінск, дзе 22 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і адбыўся фінал конкурсу чытальнікаў.

Фіналісты конкурсу паказалі высокі ўзровень чытання мастацкага слова. Узнёсла, мілагучна гучала беларуская проза і паэзія ў зале старэйшага тэатра Беларусі. Кампетэнтнаму журы было цяжка вызначыць лепшых сярод лепшых.

Віншуем пераможцаў фіналу!

Дыпломам першай ступені ўзнагароджана вучаніца 9 класа УА “Полацкая дзяржаўная гімназія № 2” Вяршыніна Анастасія. Дыплом другой ступені атрымаў вучань 8 класа УА “Полацкая дзяржаўная гімназія № 2” Мардвін Максім. Усім чытальнікам былі ўручаны памятныя падарункі.

У якасці асобнага падарунка для ўдзельнікаў фіналу сталі змястоўныя экскурсіі па тэатры імя Я. Купалы, па ліцэі БДУ і прагляд спектакля “Дзікае паляванне караля Стаха” па творы У. Караткевіча ў Тэатры юнага гледача.

Удзел у фінале конкурсу, як адзначаюць дзеці, гэта заўсёды свята, доўгачаканае, прыемнае і незабыўнае.

Мінчанкова Таццяна Іванаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Завозерская дзіцячы сад-
базавая школа Полацакга раёна”,

Катовіч Маргарыта Уладзіміраўна, бібліятэкар
УА “Полацкая дзяржаўная гімназія № 2” (фота)