21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2021

Дзень роднай мовы - гэта дзень, калi варта пацвердзіць вядомае:чытаць, пісаць i думаць на роднай мове здольны кожны. Бо мова - тое, што нас аб'ядноўвае i робіць унiкальнымi. 

У кожнай установе адукацыi Полацкага раёна прайшлi мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Гэта i традыцыйныя акцыі "Размаўляем па-беларуску", "Маё любімае слова на беларускай мове", i iнтэлектуальныя гульні i конкурсы, i конкурсы чытальнікаў, i літаратурна-музычныя кампазіцыi, i сустрэчы з пісьменнікамi Полаччыны. А яшчэ - агульная дыктоўка для настаўнікаў, акцыя пажаданняў Беларусi "Далучы сваю далонь", promo-акцыя "Selfi з кнігай", акцыя "Мова нанова", чытанкі-маляванкі, рэспубліканскі конкурс па беларускай мове “Буслік”, Дзень беларускай кухнi, нават конкурс бодзі-арта “Нацыянальныя ўзоры…

Дзень роднай мовы - гэта добрая нагода яшчэ раз задумацца пра лёс i будучыню той мовы, якую мы называем нацыянальнай, матчынай. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць! 

“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам” (Я. Сіпакоў)