Вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу

04.06.2021

24 мая на сайце навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” былі абвешчаны вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне, які з лютага па красавік 2021 года ладзіўся інстытутам адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі) ў трох узроставых катэгорыях: VVI класы, VIIVIII класы, IXXI класы. Полацкі раён быў прадстаўлены канкурсантамі ад 15 устаноў адукацыі.

Усяго на конкурс было даслана 980 творчых работ удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, вылучыла пераможцаў конкурсу.

Усяго дыпломамі пераможцаў былі ўзнагароджаны 30 канкурсантаў.

Віншуем пераможцаў-палачан!!!

Дыплом ІІІ ступені:

  • Варанкоў Ілья Анатольевіч,вучань класа ДУА «Маласітнянская дзіцячы сад – базавая школа Полацкага раёна», апавяданне «Незабыўная сустрэча» (узроставая катэгорыя: VVI класы; настаўнік Варанкова В.А.);

дыплом ІІ ступені:

  • Ханевіч Аліна Дзмітрыеўна, вучаніца VII класа УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 2», апавяданне «Новы сябар» (узроставая катэгорыя: VIIVIII класы; настаўнік Рыкун Н.Ф.).