З асаблiвым гонарам

24.11.2021

Настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры ДУА "Яслi-сад-базавая школа №11 г.Полацка", паэтка, бард, удзельнiца народнага лiтаратурна-музычнага аб'яднання "Крылы" Iнна Васiльеўна Саламаха залiчана у склад Саюза пiсьменнiкаў Беларусi!

Вiншуем з гэтай нагоды таленавiтую, шчырую жанчыну, руплiвую настаўнiцу! Ганарымся i жадаем натхнення, плёну, творчых поспехаў, новых дасягненняў!