Пасяджэнне метадычнага аб’яднання можа быць і такім…

30.11.2021

26 лістапада на базе ДУА “Сярэдняя школа № 18 імя Еўфрасінні Полацкай г. Полацка” адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Полацкага раёна. Тэма сустрэчы: “Выкарыстанне сродкаў і тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі падчас рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”.

Для практычнага засваення прымянення прыёмаў візуалізацыі (кросэнс, воблака тэгаў, выкарыстанне відэа- і аўдыёфрагментаў, малюнкаў-сімвалаў эмодзі) настаўнікі сярэдняй школы № 18 прапанавалі калегам інтэлектуальную гульню-конкурс, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта-класіка Максіма Багдановіча. Конкурсныя заданні былі цікавымі і пазнавальнымі, а атмасфера – шчырай і дружалюбнай.

Педагогі не толькі павучыліся, але і адпачылі!

Шайтар В.І., метадыст
ДУ “Полацкі раённы
вучэбна-метадычны цэнтр”