Да гiстарычных вытокаў

30.11.2021

У лістападзе ў дзіцячым садзе N 29 прайшло абрадавае мерапрыемства «Вячоркі». Дзеці знаёміліся з беларускай культурай, удзельнічалі ў розных гульнях і забавах, спявалі народныя беларускія песні, танцавалі. Дабразычлівыя гаспадар з гаспадыняй паведалі дзецям гісторыю апрацоўкі ільну, а таксама разам з дзецьмі i Хатнiкам спявалі і танцавалі. Добры настрой, які суправаджаў свята, застанецца ў памяці ўсіх прысутных надоўга. Дзецям вельмі падабаецца ўдзельнічать у народных абрадавых святах, таму што менавіта на такіх сустрэчах з'яўляецца рэдкая магчымасць дакрануцца да сваіх гістарычных вытокаў.