Дан старт Тыдню роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

22.09.2022

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, даў старт Тыдню роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, кожны дзень якога мае сваю тэму:

  • 19 верасня – “Багацце беларускай мовы”,
  • 20 верасня – “Родная мова ў культуры і мастацтве”,
  • 21 верасня – “За што я люблю родную зямлю”,
  • 22 верасня – “Літаратура як люстэрка мовы”,
  • 23 верасня – “Родная мова – мова навукі”.

Ва ўстановах адукацыі запланаваны тэматычныя кніжныя выставы, выставы, прысвечаныя знакамітым землякам “Майстры слова”, акцыі, прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, марафоны па выкананні беларускіх песень, квэсты і конкурсы, вечарыны, літаратурныя гасцёўні, конкурсы творчых работ, гастранамічныя фэсты, сустрэчы з пісьменнікамі, правядзенне экскурсій, анлайн-мерапрыемствы.

У апошні дзень Тыдня роднай мовы, 23 верасня, будзе дадзены старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.
Свята роднай мовы і літаратуры абяцае быць цікавым, змястоўным, яркім!