Тыдзень роднай мовы

27.09.2022

Актыўна, ярка і запамінальна прайшоў ва ўстановах адукацыі Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Кожны вучань змог праявіць свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, задаволіць свае інтарэсы.

Для вучняў былі арганізаваны інтэрактыўныя гульні, конкурсы, турніры і віктарыны “Назаві казку”, “Знаўцы казак”, “З любоўю да роднай мовы”, Моўныя скарбы роднага краю”, “Гэтыя цікавыя загадкі”, “У госці да казкі беларускай”, “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”, “Слова – радасць, слова – чары”, выставы малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, фотавыставы “Любімую кнігу гартаючы”.

Традыцыйныя акцыі “Любімае слова па-беларуску”, “Добрыя словы для мовы і Радзімы”, “Размаўляй па-беларуску”, выстава віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, акцыі “Інтэрв’ю на роднай мове”, “Чытаем вершы на беларускай мове разам”, “Гастранамічны фэст”, флэш-моб “Родная мова – скарб невычэрпны”, чэлендж “Льецца мова”, анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” стваралі асаблівы настрой адзінства вучняў і настаўнікаў.

У бібліятэках былі арганізаваны кніжныя выставы “Сэрцам роднага слова краніся!”, “Майстры роднага слова”.

Тыдзень стаў багаты на сустрэчы з полацкімі пісьменнікамі – Мікалаем Хахловым, Галінай Загурскай,  Святланай Ермачэнка.

Вучні і настаўнікі наведалі музеі і памятныя мясціны горада Полацка – помнік літары Ў, музей кнігадрукавання, краязнаўчы музей, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр

Свята роднай мовы і літаратуры, народнай творчасці, культуры – такім запомніцца гэты тыдзень.

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц.