Пад Зоркай Венеры

05.04.2023

31 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе ўзнагароджвалі пераможцаў міжнароднага анлайн-конкурсу чытальнікаў "Пад Зоркай Венеры", прысвечанага да дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Сярод 2000 удзельнікаў конкурсу Парамонава Лізавета, вучаніца 8 класа ДУА "Базавая школа №9 імя А.С.Пушкіна г. Полацка", атрымала ганаровы дыплом пераможцы і прызы ад партнёраў конкурсу (кіраўнік - Сідаровіч Кацярына Юльянаўна, бібліятэкар школы).

Вiншуем пераможцу!